Часопiс неабыякавага беларуса (stanislav_05) wrote,
Часопiс неабыякавага беларуса
stanislav_05

Зямля пад белымі крыламі.

Часам едзеш лесам, і раптам - паляна, здзічэлыя садовыя дрэвы (вёска так і не адрадзілася) і абеліск, а на ім словы, ад якіх сціскаюцца кулакі і ідзе па скуры мароз:

"Тут пахаваны расстраляныя немцамі 12.IX.1943 г.

Кароль Алена Мікітаўна 1925 года нараджэння,
Павел 1920 г.,
Васіль 1898 г.,
Зофія 1892 г.,
Уладзімір 1922 г.,
Іван 1924 г.,
Мікола 1927 г.,
Марыя 1934 г.,
Вера 1939 г.,
бабуля 70 год,
Сіневіч Антон Валяр'янавіч 1884 г.
і Серафіма Іллінічна 1888 г.
і іншыя".

Гэта значыць, за сувязь з партызанамi цi проста так, з помсты, прыехалi немцы, ачапiлi сяло, загналi мiрных жыхароў у гумно i спалiлi. Такiм цi iншым чынам было ператворана ў попел 9200 вёсак. 706 з iх - разам з людзьмi. I 187 засталiся неадноўленыя. Акрамя таго, знiшчана 209 гарадоў i пасёлкаў.

Але не трэба думаць - ды вы і самі чулі гэта з расказаў старэйшых, што забітыя гінулі пакорліва. Гэта не так. Хто мог змагацца - загінуў у баі: на фронце, у падполлі або ў партызанскіх атрадах. Беларусь нездарма называюць краінай класічнай партызанскай барацьбы. Партызанаў было тут 374 тысячы. Падпольшчыкаў каля 70 тысяч чалавек. Гэта толькі тыя, што змагаліся са зброяю ў руках, не лічачы сувязных. А калі ўжо казаць пра тых, хто спачуваў, збіраў звесткі, здабываў медыкаменты, ежу і іншае, калі гаварыць пра так званы "партызанскі рэзерв", то ў лік партызан смела можна залічыць ледзь не ўвесь народ.

                                                                       Уладзiмi
р Караткевiч. "Ад палескiх iмхоў да асвейскiх крынiц"

ДАРУЙЦЕ, ЛЮДЗI ДОБРЫЯ, ЗА ТОЕ, ШТО ВАС НЕ СУСТРАКАЕМ - http://stanislav-05.livejournal.com/263421.html
Это нужно не мертвым, это надо - живым! - http://stanislav-05.livejournal.com/254576.html
Ни на одной карте вы не найдете сегодня этой белорусской деревни - http://stanislav-05.livejournal.com/215943.html

Tags: Великая отечественная, Зямля пад белымі крыламі, Караткевiч, мои земляки, фашизм
Subscribe

Recent Posts from This Journal

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 11 comments

Recent Posts from This Journal